Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выстаўка малюнкаў Уладзіміра Караткевіча праходзіць у Мінінфарме

07.05.2020
Просмотры: 1022

Праводзіць выстаўкі ў Міністэрстве інфармацыі стала ўжо добрай традыцыяй. На гэты раз яна прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Выстаўка знаёміць з малюнкамі класіка беларускай літаратуры, якія прадстаўляюць яго як даволі своеасаблівага і цікавага мастака. Сярод іх – ілюстрацыі да ўласных твораў Караткевіча, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумарыстычныя малюнкі. Маляваў пісьменнік у лістах да сяброў, на палях рукапісаў, у запісных кніжках.

Усяго ў творчай спадчыне пісьменніка захавалася каля 600 малюнкаў. Пры жыцці Караткевіча яны не друкаваліся. Аўтар не прызначаў іх для публікацыі. Але сёння яны, несумненна, выклікаюць цікавасць да сябе сярод усіх аматараў творчасці Караткевіча. Яго малюнкі склалі 18-ы том Збору твораў пісьменніка, які выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

геніі.jpg