Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выйшаў чарговы том «Школьнай бібліятэкі»

04.04.2020
Просмотры: 787

i sercampng

65 гадоў назад пачала выходзіць серыя «Школьная бібліятэка», у якой друкуюцца творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, што вывучаюцца ў школьнай праграме. На яе выданне Міністэрству інфармацыі выдзяляецца мэтавае 100% фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту. Кнігі серыі на бязвыплатнай аснове пастаўляюцца ў школьныя бібліятэкі.

Толькі што ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў чарговы том гэтай серыі: «І сэрцам, і думамі. Зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў IX класе». Кнігу склалі вершы Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама знакамітыя «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына і коласаўская «Новая зямля».

Тыраж выдання – 27 тысяч экзэмпляраў.

Крыніца: Выдавецтва «Мастацкая літаратура»