Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выйшаў зборнік апавяданняў “Роднае карэнне”

27.07.2018
Просмотры: 1083

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыў свет зборнік апавяданняў “Роднае карэнне”.

У новую кнігу серыі “Бібліятэка выбраных твораў” увайшлі апавяданні 1910-1930-х гадоў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

“Бібліятэка выбраных твораў” – новая серыя выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якая ствараецца па выніках чытацкіх апытанняў, у тым ліку, сярод бібліятэчных устаноў рэспублікі. У 2016 годзе ў серыі выйшлі ў свет зборнікі “Сена на асфальце”, “Раяль з адламаным вечкам”, у 2017 – “Дзяльба кабанчыка”, у 2018 – “Францужанкі”, “Роднае карэнне”.