Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выйшаў зборнік вершаў Яўгеніі Янішчыц “Кахання сад і ластаўка вясны”

19.08.2018
Просмотры: 3236
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пабачыў свет зборнік вершаў Яўгеніі Янішчыц “Кахання сад і ластаўка вясны”. У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц, якой у гэтым годзе было б 70 гадоў, увайшло 100 лепшых вершаў з яе багатай літаратурнай спадчыны. Зборнік вершаў Я.Янішчыц – чарговая кніга серыі, якая была заснавана ў 2017 годзе. Ідэя серыі – паяднанне паэзіі і мастацтва. “Сто вершаў”– сумесны праект з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, дзякуючы чаму старонкі кніг шчодра аздоблены рэпрадукцыямі карцін вядомых айчынных мастакоў розных эпох. Кожная кніга – гэта аўтарскі або тэматычны том айчыннай паэзіі, колькасць твораў у якім раўняецца менавіта стам. У гэтай серыі ўжо выйшлі кнігі Міхася Стральцова, Пімена Панчанкі, а таксама калектыўны зборнік “Зямля бацькоў, святая”, прысвечаны Году малой радзімы ў Беларусі.