Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Выйшла ў свет энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская вобласць»

18.07.2018
Просмотры: 1278

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь працягвае выпуск ўнікальнага сацыяльна значнага выдавецкага праекта, прысвечанага гарадам і вёскам Беларусі. Выйшла ў свет энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская вобласць» (том 10, кніга 1).

Энцыклапедыя ўключае каля 2 тысяч артыкулаў, прысвечаных Віцебску і ўсім населеным пунктам Аршанскага, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў – як сучасных, так і тых, што зніклі ў выніку сацыяльна-эканамічных змен і працэсаў урбанізацыі. Разам з гісторыяй вёсак, пасёлкаў і гарадоў тут прыводзяцца звесткі аб помніках гісторыі і культуры, прозвішчы людзей – ураджэнцаў гэтых мясцін, што вызначыліся ў гісторыі беларускай дзяржавы, пакінулі значны след у сусветнай культурнай спадчыне.