Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Вызначаны пераможцы «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» з Віцебшчыны

22.12.2021
Просмотры: 591

Падведзены вынікі «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» за 2021 год Віцебскага аблвыканкама. З гэтага рэгіёну ўзнагароду артымаюць тры літаратара.

У намінацыі «Паэзія» пераможцам стаў шумілінскі пісьменнік Антон Параскевін (творчы псеўданім Віктара Улюценкі) — за кнігу вершаў «Дарога да сябе». Ён — лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік і паэт.

Лепшымі аўтарамі літаратуры для дзяцей вызначаны муж і жонка Сяргей і Галіна Трафімавы з Оршы — за кнігі «У каго якія вушы?» і «Што на градках расце?» Яны — аўтары многіх школьных падручнікаў і дапаможнікаў, шматразовыя лаўрэаты розных прэмій і конкурсаў.

Цырымонія ўручэння прэмій адбудзецца 27 снежня ў канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пачатак ў 14:00.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».