Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

Youtube-канал: Год малой Радзімы ў Ашмянскам раёне

08.08.2018
Просмотры: 1013

У год малой радзімы рэдакцыя раённай газеты "Ашмянскі веснік"  сумесна з Ашмянскім краязнаўчым музеем пачалі новы праект "Нязведаная Ашмяншчына".

Відэаролікі, якія распавядаюць аб вядомых і невядомых месцах і славутасцях Ашмянскага краю, пачалі выходзіць на youtube-канале выдання. Першы ролік праекта выйшаў у ліпені. Плэйліст працягвае  папаўняцца новымі гісторыямі.

"Сёння асноўная праца рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ўсё больш арыентыравана на інтэрнэт-прастору, у тым ліку і сацыяльныя сеткі", – адзначыў Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў ходзе семінара для кіраўнікоў рэдакцый рэгіянальных друкаваных СМІ, які адбыўся ў чэрвені 2018 года ў Магілёве.

І зараз рэгіянальныя СМІ ствараюць свой уласны кантэнт, улічваючы неабходнасць фарміравання самастойных камунікацыйных каналаў у інтэрнэт-асяроддзі, не паўтараючы пры гэтым папяровую версію выданняў.