Зацверджаны план выпуску сацыяльна значнай літаратуры на 2018 год
18.07.2018
Просмотры: 649
Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на якім сярод іншых пытанняў быў разгледжаны праект плана выпуску сацыяльна значнай літаратуры на 2018 год.
Прадстаўлены ўпраўленнем выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма праект плана выпуску ў 2018 годзе сацыяльна значных выданняў сфарміраваны ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку фарміравання плана выпуску сацыяльна значных выданняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2013 г. № 501, на падставе прапаноў зацікаўленных дзяржаўных органаў, выдавецтваў і іншых арганізацый. Праект плана 26 снежня б.г. разгледжаны Экспертным саветам па фарміраванні плана выпуску сацыяльна значных выданняў і рэкамендаваны да зацвярджэння.
План выпуску сацыяльна значных літаратурна-мастацкіх выданняў, у тым ліку кніг серыі "Школьная бібліятэка", сфарміраваны з улікам прапаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ГА "Саюз пісменнікаў Беларусі".