Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

“Звязда” пашырае пляцоўкі кніжнай выставы

30.01.2020
Просмотры: 990

5 лютага ў рамках ХХVІІ Мінскай міжнародной кніжнай выставы-кірмашу на базе дзіцячай бібліятэкі № 22 г.Мінска адбудзецца творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Мазго.

На спецыяльна адведзенай літаратурнай пляцоўцы госці атрымаюць цудоўную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага паэта, лаўрэата літаратурных прэмій Уладзіміра Мазго, які будзе прэзентаваць сваю кнігу «Слоны с луны».

Уладзімір Мінавіч Мазго — паэт шырокага творчага дыяпазону, які з поспехам працуе ў розных жанрах. Яго вершы вылучаюцца вобразнасцю, пранікнёнай удумлівасцю, паэтычным майстэрствам.

Нарыканцы сустрэчы ўсе госці атрымаюць падарункі і, вядома, аўтограф пісьменніка.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”