Настройки
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство информации Республики Беларусь
Главная / Новости

«Звязда» выдасць анталогію сучаснага апавядання

19.08.2022
Просмотры: 238
У ранейшыя дзесяцігоддзі добрай традыцыяй было выданне калектыўных зборнікаў лепшых твораў сучасных пісьменнікаў. Гэтым займаліся і рэспубліканскія, і ўсесаюзныя кніжныя выдавецтвы. У Саюзе пісьменнікаў Беларусі прынята рашэнне ўзнавіць гэтую традыцыю. 

І першы сярод падобнага характару творчых праектаў — зборнік «Сучаснае беларускае апавяданне». Як укладальнік будучай кнігай апякуецца старшыня секцыі прозы СП Беларусі вядомы і аўтарытэтны ў краіне літаратар — Алесь Бадак. Зборнік пабачыць свет у Выдавецкім доме «Звязда». 

Спадзяюся, што ў спаборніцтве прадстаўляць беларускае апавяданне ў апошнія гады перамогуць лепшыя, найболей таленавітыя аўтары, — дзеліцца сваімі развагамі Алесь Бадак. — Хацелася б, каб у сабраных разам творах была адлюстравана палітра сённяшняга жыцця. Думаю, што побач будуць змешчаны апавяданні і сталых аўтараў, і маладых літаратараў, якія яшчэ толькі пачынаюць свой шлях, знаходзяцца ля вытокаў будучых здзяйсненняў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».