Газеце «Да новых перамог» – 80!

Газеце «Да новых перамог» – 80!



Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Да новых перамог» з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання.

                                                                 «Шаноўныя калегі!

Віншую калектыў рэдакцыі, а таксама ветэранаў журналістыкі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

На працягу ўсяго гэтага часу выданне «Да новых перамог» нязменна заставалася надзейнай крыніцай самай важнай і дакладнай інфармацыі аб жыцці Клецкага раёна.

Прыемна, што раёнка па-ранейшаму трымае руку на пульсе і імкнецца словам і справай адказваць на ўсе суровыя выклікі сучаснасці.

Жадаю ўсім, дзякуючы каму ствараецца газета, далейшых поспехаў і вострага пяра, любові і адданасці чытачоў, і – да новых перамог!

                                                                                                                                        Уладзімір Пярцоў»

Апублікавана:
Праглядаў:
278