Праект «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» стаў прызёрам кінафестываля «Святы Уладзімір»

Праект «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» стаў прызёрам кінафестываля «Святы Уладзімір»

Праект «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» стаў прызёрам IX Фестывалю кіно і тэлефільмаў духоўна-маральнага зместу «Святы Уладзімір» у Севастопалі.

Чарговая ўзнагарода ў творчай скарбонцы канала: прыз II ступені ў намінацыі «Праваслаўныя тэлепраекты» атрымаў выпуск, прысвечаны маладому беларускаму разьбару Івану Гірвелю, які майстарскі стварае з дрэва абразы і іншыя прадметы царкоўнай атрыбутыкі.

Цыкл «Новыя людзі» — гэта галоўным чынам расказ пра тое, што папярэднічае поспеху, гартуе характар на доўгім шляху пераадолення сябе, — распавядае аўтар і рэжысёр праекта, намеснік дырэктара «Беларусь 3» Надзея Габец. — Нашы героі — сапраўдныя маладыя таленты, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Тэатр, музыка, харэаграфія, жывапіс, літаратура — яны арганічна развіваюцца ў розных напрамках, дабіліся і працягваюць дабівацца значных поспехаў. І таму адчуваеш гонар за магчымаць пазнаёміць не толькі беларусаў, але і замежных гледачоў з нашай таленавітай моладдзю.

Цыкл «Новыя людзі» ствараецца за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту і выходзіць у эфіры штотыдзень.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах тэлеграм-канала «Радио_1».

Апублікавана:
Праглядаў:
266