Беларускія журналісты прадэманстравалі прафесіяналізм пры асвятленні II Еўрапейскіх гульняў

Беларускія журналісты прадэманстравалі прафесіяналізм пры асвятленні II Еўрапейскіх гульняў

Беларускія журналісты набылі каштоўны вопыт асвятлення буйных міжнародных стартаў у час II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым расказаў сёння на ўшаноўванні прадстаўнікоў СМІ Беларусі ў Парку віртуальных забаў TELEPORT першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Ён адзначыў прафесіяналізм беларускіх журналістаў, якія на высокім узроўні асвятлялі мультыспартыўныя спаборніцтвы. "Беларускія СМІ атрымалі вялікі вопыт у асвятленні такога маштабнага і важнага форуму, як II Еўрапейскія гульні. Вы дапамаглі зрабіць сапраўднае свята для беларускіх і замежных балельшчыкаў", - заявіў Павел Лёгкі.

Выказаць удзячнасць журналістам за паспяховае асвятленне ходу падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску прыйшлі таксама намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду Аляксей Багдановіч, начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе дырэкцыі Максім Кашкалда.

Журналісты ўключыліся ў асвятленне форуму задоўга да яго старту. "Рэалізавана шмат сумесных праектаў, прыемна было працаваць з прадстаўнікамі тэлебачання і радыё, друкаваных і электронных СМІ, - звярнуўся да прысутных Анатоль Котаў. - Шмат цікавых матэрыялаў убачылі свет у час II Еўрапейскіх гульняў. Дырэкцыя рада такому шырокаму асвятленню і высокай цікавасці журналістаў да гульняў. Дзякуй, што вы дапамаглі зрабіць свята яркім і паспяховым".

Дыпломамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны журналісты Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА): намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Адзярыха, карэспандэнт аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі Аляксандр Новікаў, вядучы фотакарэспандэнт Андрэй Пакумейка. Кіраўніцтва Мінінфарма і дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў адзначылі значны ўклад у інфармацыйнае забеспячэнне форуму супрацоўнікаў Агенцтва тэлевізійных навін (АТН) Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў "Беларусь 5", АНТ і СТБ, выдавецкага дома "Беларусь сегодня", газет "Прессбол", "Спортивная панорама" і многіх іншых.

На асвятленне II Еўрапейскіх гульняў у Мінску падалі заяўкі больш за 1 тыс. журналістаў з 52 краін. У чэрвені тэлетрансляцыі спаборніцтваў ажыццяўлялі больш за 1,3 тыс. прадстаўнікоў розных тэлекампаній.

https://blr.belta.by/society/view/belaruskija-zhurnalisty-prademanstravali-prafesijanalizm-pry-asvjatlenni-ii-eurapejskih-gulnjau-79974-2019/

Апублікавана:
Праглядаў:
728
Крыніца:
Падзея: