100-гадоў Гарадоцкай раённай газеце “Гарадоцкі веснік”

100-гадоў Гарадоцкай раённай газеце “Гарадоцкі веснік”

26 сакавіка Гарадоцкая раённая газета “Гарадоцкі веснік” адзначае 100-гадовы юбілей.

Сёння “Гарадоцкі веснік” з’яўляецца адным з вядучых рэгіянальных выданняў Віцебскай вобласці. Газета вядзе шчырую гаворку са сваімі чытачамі не толькі пра надзённае, але і пра заўтрашні дзень роднага краю, спрыяе захаванню духоўнай спадчыны, умацаванню сям’і, ушаноўванню руплівых працаўнікоў.

Журналісты на высокім прафесійным узроўні асвятляюць грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна, разам з органамі мясцовай улады ўдзельнічаюць у вырашэнні надзённых праблем грамадзян.

За творчыя дасягненні газета была неаднаразова адзначана на конкурсах друкаваных СМІ рознага ўзроўню.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Апублікавана:
Праглядаў:
830
Галіны дзейнасці:
Рэгіёны Беларусі: