Газеце «Петрыкаўскія навіны» – 90!

Газеце «Петрыкаўскія навіны» – 90!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

За гэты час выданне трывала заняло сваю нішу на інфармацыйнай карце рэгіёна, стала сапраўдным памочнікам і дарадцам, сябрам для чытачоў.

У віншаванні адзначаецца, што і сёння газета застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа, садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач.

Міністр пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі, каб любімая праца прыносіла толькі задавальненне і радасць, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама новых творчых поспехаў на карысць роднай Айчыны, моцнага здароўя, шчасця і аптымізму.
Апублікавана:
Праглядаў:
79