Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у LVIII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у LVIII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

У мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2018 год Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць LVIII Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”.

Выдаўцы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны да 10 студзеня 2019 года прадставіць ва ўпраўленне выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма лепшыя выданні, выпушчаныя ў 2018 годзе, а таксама заяўку выдавецтва і даведку аб выданні, што вылучаецца на конкурс.

Па кожнай заяўленай намінацыі ад выдавецтва прадстаўляецца не больш за 2 выданні (у адным экзэмпляры).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятным знакам –сімвалам “Залаты фаліянт” і дыпломамі Міністэрства інфармацыі.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 322
Галіны дзейнасці:
Падзея: