«На хвалі часу, у плыні жыцця»

«На хвалі часу, у плыні жыцця»

Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае працу над доўгатэрміновым праектам «На хвалі часу, у плыні жыцця», прысвечаным узнікненню літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–1928) і яго ўдзельнікам. Праект рэалізуецца сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам–музеем літаратуры і мастацтва, часопісам «Маладосць»

У межах праекта пройдуць вечарыны, прысвечаныя В. Маракову, А. Бабарэку, А. Дудару, М. Лужаніну і іншым пісьменнікам з удзелам літаратуразнаўцаў, даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры. Пра крокі праекта можна будзе даведвацца са старонак часопіса «Маладосць», які прымае ўдзел у яго рэалізацыі. 

Сёлета мы адзначаем знамянальную для нашай краіны дату — 100–годдзе ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Са з’яўленнем маладой краіны назіралася станаўленне беларускай савецкай літаратуры, якая абапіралася на творчыя дасягненні пісьменнікаў дакастрычніцкай пары.

Культурна–гістарычнае жыццё беларускага народа ў пачатку ХХ стагоддзя традыцыйна характарызуецца як нацыянальнае адраджэнне. У нейкай ступені творчыя аб’яднанні «Маладняк» і «Узвышша» сталі працягам усеагульнай моды на гурткі і таварыствы, якія пачалі з’яўляцца яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі стагоддзя. Хваля беларусізацыі 1920–х станоўча паўплывала на развіццё беларускай літаратуры, што патрабавала фарміравання арганізацыйнасці літаратурнай справы. Такім чынам, узнікае «Маладняк» як адказ на гэтыя патрэбы.

Дpyкaвaны opгaн аб’яднання — чacoпic «Мaлaдняк», — выходзіў з 1923 года. У лicтaпaдзe 1928 года арганізацыя была pэapгaнiзaвaнaя ў Бeлapycкyю acaцыяцыю пpaлeтapcкix пicьмeннiкaў; часопіс «Маладняк», як яе орган, выходзіў да 1932 года. У межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» можна пазнаёміцца з паўнатэкставымі выпускамі часопіса, якія выходзілі ў час дзеяння літаб’яднання, а таксама з часопісамі «Аршанскі маладняк», «Маладняк Барысаўшчыны» і іншымі, з асобнымі выданнямі бiблiятэчкі (нeвялiкiя збopнiкi твopaў члeнaў аб’яднання (выйшлa кaля 60), якія з мaя 1925 года «Мaлaдняк» выдaвaў нa cвae cpoдкi.

Праект ўнікальны ў першую чаргу, сваімі фондамі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі дае магчымасць карыстацца паўнатэкставым доступам да прыжыццёвых выданняў «маладнякоўцаў», што да 1980–х было недаступна для чытачоў.

Унікальныя фотаздымкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага музея–архіва беларускай літаратуры дапамогуць скласці ўражанне пра пісьменнікаў, адчуць подых мінулага часу

 

 

(па матэрыялах часопіса “Маладосць”)


Апублікавана:
Праглядаў:
813
Галіны дзейнасці: