Пасяджэнне Аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства адбылося ў Слоніме

Пасяджэнне Аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства адбылося ў Слоніме

У Слоніме праходзіць пасяджэнне Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага  пісьменства пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі.


IMG_9342.JPG

Перад пачаткам пасяджэння члены аргкамітэта агледзелі культурныя і сацыяльныя аб’екты, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні святочных мерапрыемстваў.


ДПБ 1Киоск.JPG

Горад актыўна рыхтуецца да маштабнага свята, якое традыцыйна пройдзе ў першую нядзелю верасня. Так, прадпрыемствам «Белсаюздрук» адноўлена гандлёвая сетка, устаноўлены «разумны» павільён новага узору. ААТ «Белкніга» вядзе падрыхтоўку да афіцыйнага адкрыцця магазіна «Санэт» (з чэрвеня магазін працуе ў тэставым рэжыме).

ДПБ 2 киоск.JPG

Асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства – урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў – пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і цырымонія закрыцця свята – пройдуць 1 верасня, у нядзелю.

Аднак культурная праграма для жыхароў і гасцей горада і раёна будзе традыцыйна арганізавана і ў суботу: Міністэрства інфармацыі правядзе Міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, у Слонімскім драматычным тэатры адбудзецца падагульняючы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел пераможцы абласных конкурсаў «Жывая класіка». Мерапрыемства будзе трансліравацца ў эфіры "Сталічнага тэлебачання".

На цэнтральнай плошчы Слоніма 31 жніўня і 1 верасня будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы, дзе будуць прадстаўлены лепшыя выданні мастацкай і навучальнай літаратуры, кнігі для дзяцей, энцыклапедычная літаратура.

Таксама будуць прадстаўлены экспазіцыі перыядычных выданняў і рэгіянальных друкаваных СМІ, пройдуць прэзентацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з пісьменнікамі на пляцоўцы «Слова пісьменніка». Адбудзецца цырымонія спецыяльнага памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVI Дню беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме.


Апублікавана:
Праглядаў:
677
Рэгіёны Беларусі: