Раённай газеце «Іскра» – 90!

Раённай газеце «Іскра» – 90!

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.

У віншаванні адзначаецца, што «выданне мае багатую гісторыю і традыцыі, але, нягледзячы на такі паважаны ўзрост, ідзе ў нагу з часам, трымае руку на пульсе жыцця, запатрабавана ў чытачоў і з’яўляецца крыніцай актуальнай інфармацыі».

Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што працоўнаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, адданасць прафесійнаму абавязку.

На старонках газеты вялікая ўвага надаецца сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна, асвятленню культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прапагандзе сямейных каштоўнасцей, тэмам правапарадку і бяспекі, гісторыі краю. Шмат публікацый прысвечана працаўнікам вёскі, рабоце аграпрамысловага комплексу Чавускага раёна.

Міністр пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі удзячнасці і любові чытачоў, творчых поспехаў, шчасця, аптымізму, моцнага здароўя і плённай працы на карысць Беларусі.
Апублікавана:
Праглядаў:
69