«Чырвонай змене» – 100!

«Чырвонай змене» – 100!

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў работнікаў рэдакцыі газеты «ЧЫРВОНКА Чырвоная змена», а таксама ветэранаў журналістыкі са знамянальнай падзеяй – 100-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

У віншаванні адзначаецца, што «100 год – немалы адрэзак часу. Дзякуючы прафесійнай творчай працы зладжанага рэдакцыйнага калектыву выданне трывала замацавалася на інфармацыйным полі краіны. Газета мае не толькі багатую гісторыю, але і традыцыі, свой стыль. Стваральнікам «Чырвонкі» заўсёды былі ўласцівыя высокі прафесіяналізм, зацікаўленае стаўленне да справы, пачуццё адказнасці і самаадданасць».

На старонках выдання друкавалі свае літаратурныя творы многія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, сярод якіх – Мікола Аўрамчык, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў, Уладзімір Караткевіч.

Міністр адзначыў, што адзінае беларускамоўнае выданне для моладзі на працягу стагоддзя заставалася і застаецца верным свайму стылю. Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць вашых матэрыялаў. Праблемы патрыятычнага выхавання, адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да Беларусі.

За доўгі час існавання газета знайшла і ўтрымала сваіх чытачоў, стала для іх памочнікам у вырашэнні штодзённых праблем, сапраўдным сябрам, кампетэнтнай крыніцай інфармацыі.

Уладзімір Пярцоў пажадаў ка лектыву, каб любімая праца прыносіла толькі задавальненне, а для новых здзяйсненняў і праектаў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама моцнага здароўя, дабрабыту, адданасці чытачоў, натхнення.

Опубликовано:
Просмотров:
442