Натхнённыя любоўю да родных вытокаў

Натхнённыя любоўю да родных вытокаў

Пінская раённая газета "Полесская правда" падвяла вынікі конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы.  Рэдакцыя прымала творчыя работы ў трох намінацыях: «эсэ», «верш» і «фатаграфія». Заяўкі прыходзілі з розных куткоў Пінскага раёна і краіны.

Па рашэнні рэдкалегіі і па выніках галасавання на сайце газеты вызначыліся пераможцы – Ганна Бажко, навучэнка Пінскага дзяржаўнага ліцэя будаўнікоў, Святлана Сухаверхая з Мінска і педагог Марына Варабей з Бярозавіч. Сёння называем імёны ўдзельнікаў, чые работы прызнаны аднымі з лепшых. Гэта навучэнкі ліцэя будаўнікоў Наталля Літвінчук і Дзіяна Лемяшэўская (эсэ), Анатоль Козіч і Жанна Верыч (вершы), Сяргей Казак і Ілля Вакуліч (фотаздымкі). Некаторыя іх работы надрукаваны ў «Полесской правде», з іншымі чытачы змогуць пазнаёміцца ў бліжэйшы час.

Творчы конкурс быў аб’яўлены рэдакцыяй газеты «Палеская праўда» сумесна з раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь». У цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў нязмушанай, цёплай атмасферы, узялі ўдзел галоўны рэдактар газеты Віялета Падлужная і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Рыгор Прыгодзіч, якія ўручылі прызы і сувеніры.


Опубликовано:
Просмотров:
1 248
Направления:
Регионы Беларуси:
Тематика: