Узнагароджаны супрацоўнікі сістэмы прадпрыемстваў Саюздруку

Узнагароджаны супрацоўнікі сістэмы прадпрыемстваў Саюздруку

За добрасумленную плённую працу, актыўнае правядзенне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі праз распаўсюджванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і ў сувязі з Днём друку нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі” узнагароджана намеснік генеральнага дырэктара гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” Святлана Ніканава.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны супрацоўнікі гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белсаюздрук” арганізатар рознічнага гандлю Святлана Дубік, таваразнаўца Анастасія Новік, а таксама супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўсаюздрук” сартавальнік паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Наталля Барысава, прадавец Людміла Зэлікава, прадавец Наталля Лісава.

Опубликовано:
Просмотров:
870
Направления: