Падведамасныя арганізацыі
РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
«Звязда» – адзіная ў Беларусі грамадска-палітычная газета на беларускай мове. Заснавальнікамі з’яўляюцца Савет Міністраў, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Штодзённы тыраж складае каля 20 000 асобнікаў. Першы нумар газэты выйшаў яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 г. Сёння газета «Звязда» знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства – кола тэм бязмежнае.
Акрамя ўрадавай і парламенцкай газеты «Звязда», ў склад аднайменнага выдавецкага дома ўваходзяць такія перыядычныя выданні, як «Літаратура і мастацтва», «Родная прарода», «Алеся». Выдавецкі дом таксама ажыццяўляе выпуск неперыядычных друкаваных выданняў, пераважна грамадска-значнай, дзіцячай і падлеткавай тэматыкі.
Вэб-сайт: zviazda.by
Адрас: 220013, г. Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, д. 10А
Тэл.: +375 (17) 311 17 13
Email: info@zvyazda.by
РУП «Дом прэсы»
РУП «Дом прэсы» спецыялізуецца на арганізацыі і правядзенні прэс-мерапрыемстваў на грамадска-палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную тэматыкі (прэс-канферэнцыі, выязныя прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, прэс-прэзентацыі, прэс-семінары, выставы беларускіх мастакоў і фотамастакоў, скульптараў, графікаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), брыфінгаў і круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных арганонаў і экспертаў.
Аказвае паслугі па выдавецкай дзейнасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі-газета «Зорька» і часопіс «Бярозка».
Вэб-сайт: dompressy.by
Адрас: 220013, г. Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, буд. 10А
Тэл.: +375 (17) 311 16 20
УП «Выдавецтва «Беларусь»
Выдавецтва «Беларусь» заснавана 18 студзеня 1921 г.і з'яўляецца найстарэйшым у Рэспубліцы. Выдавецтва спецыялізуецца на выпуску высакаякасных кніг па культуры, мастацтве, гісторыі, прыродзе, этнаграфіі і краязнаўству.
Друкаваныя выданні адрозніваюцца сучасным дызайнам, цікавай вёрсткай, змястоўнымі тэкстамі і высокім мастацкім афармленнем з якаснымі ілюстрацыямі.
Адрас: 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, буд. 11, паверх 7
Вэб-сайт: izdatelstvo.by
Тэл.: +375 (17) 203 87 42
УП «Мастацкая літаратура»
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўтворана 6 сакавіка 1972 г.на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь».
Выдавецтва спецыялізуецца на выпуску арыгінальных твораў беларускіх пісьменнікаў, збораў твораў, выбраных твораў, кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы, лепшых твораў замежных пісьменнікаў, літаратуры для дзяцей і падлеткаў.
З 2021 года ў структуру выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўваходзяць літаратурна-мастацкія часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман».
Вэб-сайт: mastlit.by
Адрас: 220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, буд. 11, паверх 9
Тэл.: +375 (17) 203 83 63
Email: mail@mastlit.by
ААТ «Белкніга»
ААТ «Белкніга» найбуйнейшая кнігагандлёвая сетка, створаная 15 жніўня 1945 г.
Ажыццяўляе аптова-рознічны гандаль кніжнай і іншай друкаванай прадукцыяй, якая выпускаецца ў Рэспубліцы і за яе межамі на беларускай, рускай і іншых мовах, канцылярскімі і офіснымі прыладамі, аказвае паслугі па захоўванні і экспедзіраванні кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі па тэрыторыі Беларусі, супрацоўнічае з кнігагандлёвымі фірмамі па рэалізацыі кніг беларускіх выдавецтваў за мяжой, а таксама па продажы літаратуры іншых краін на кніжным рынку Рэспублікі.
Вэб-сайт: belkniga.by
Адрас: 220089, г. Мінск, вул. Чыгуначная, буд. 27А
Тэл.: +375 (17) 394 89 45
Email: office@belkniga.by
ААТ «Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа»
ААТ «Паліграфкамбінат ім. Якуба Коласа» - адно з найбуйнейшых паліграфічных прадпрыемстваў Беларусі. Прадпрыемства функцыянуе з 1 чэрвеня 1956 г.і спецыялізуецца на поўным цыкле паліграфічных паслуг.
Асноўная дзейнасць уключае выпуск кніжнай прадукцыі (у цвёрдым, мяккім, інтэгральным вокладках), выраб часопісаў, газет, шырокага асартыменту папярова-белавой прадукцыі як для офіса, так і для навучальных мэтаў, а таксама вытворчасць тавараў для творчасці і дзіцячага развіцця.
Вэб-сайт: poligraph.by
Адрас: 220024, г. Мінск, вул. Каржанеўскага, буд. 20
Тэл.: +375 (17) 270 58 43
Email: info@poligraph.by
ААТ «Сталічнае тэлебачаньне»
«Сталічнае тэлебачанне» - адзін з трох нацыянальных тэлеканалаў, які вяшчае на ўсю тэрыторыю Беларусі. Гісторыя СТБ бярэ пачатак 19 кастрычніка 2000 года – у гэты дзень было зарэгістравана закрытае акцыянернае таварыства «Сталічнае тэлебачанне», і ўжо 1 студзеня 2001 года тэлеканал выйшаў у эфір, пачаўшы з вытворчасці адной праграмы – выпуску сталічных навін. Паступова тэлекампанія пашырала вобласць сваёй дзейнасці, і сёння «Сталічнае тэлебачанне» немагчыма ўявіць без шматлікіх тэлепраектаў розных жанраў і кірункаў. Гэта інфармацыйныя праграмы, тэлепубліцыстыка, забаўляльныя шоу, спартыўныя праграмы, дакументальныя фільмы і многае іншае.
Вэб-сайт: ctv.by
Адрас: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 6
Тэл.: +375 (17) 290 64 13
ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2002 года. Тэлеканал АНТ упершыню выйшаў у эфір 25 чэрвеня 2002 года. Вяшчанне АНТ-гэта актуальныя навіны, лепшыя сусветныя тэлевізійныя праекты, фільмы і серыялы, праграмы максімальна цікавыя і важныя для беларускага гледача.
Вэб-сайт: ont.by
Адрас: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 6
Тэл.: +375 (17) 290 66 72
Email: press@ont.by
СТАА «КОСМОС ТВ»
СТАА «Космос ТВ» – адзін з трох найбуйнейшых тэлекамунікацыйных аператараў, які прадстаўляе паслугі лічбавага і аналагавага тэлебачання, высакахуткаснага Інтэрнэту, тэлефаніі і відэаназірання. На сённяшні дзень кампанія шчыльна супрацоўнічае з найбуйнейшым расійскім тэлекамунікацыйным холдынгам, на 50% з'яўляючыся часткай ГК «АКАДО». Асноўнай дзейнасцю «Космос ТВ» з'яўляецца прадастаўленне паслуг кабельнага і эфірна-кабельнага (MMDS) тэлебачання, высакахуткаснага Інтэрнэту па стандарце euroDOCSIS і MetroEthernet. У тэлевізійнай кабельнай сетцы трансліруюцца каналы ў аналагавым і лічбавым фармаце вяшчання, у тым ліку і лічбавыя HD-каналы. Улетку 2014 года кампанія пачала мадэрнізацыю сетак для пераходу на стандарт euroDOCSIS 3.0, і прадставіла абанентам Інтэрнэт-тарыфы з хуткасцямі да 100 Мбіт/с.выкарыстанне высакахуткаснага падлучэння дазваляе ажыццяўляць камфортны «сёрфінг» у сетцы Інтэрнэт, якасны прагляд відэакантэнту ў рэжыме онлайн, у тым ліку і ў HD фармаце. Абсталяванне падтрымлівае пратаколы IPv4 і IPv6, валодае функцыяй USB хаста і дае магутную платформу для стварэння хатняй гігабітнай лакальнай сеткі з высокай ступенню адмоваўстойлівасці, арганізацыяй DLNA медыя-сервера і агульнага доступу да жорсткіх дыскаў. Акрамя інтэрнэту маршрутызатар дае магчымасць абаненту падключыць паслугу правадной тэлефаніі.
Вэб-сайт: cosmostv.com
Адрас: 220100, Мінск, Сурганава, 57б
Тэл.: +375 (17) 289 29 29
Email: info@cosmostv.com