Рэспубліканская акцыя «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям»

Мэта правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя піcьменнікі – дзецям” – падтрымка развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з сучаснай беларускай літаратурай.

Акцыя праводзіцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод арганізатараў акцыі – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларусь”, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”, выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мастацкая літаратура”, выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Народная асвета”, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”, адкрытае акцыянернае таварыства “Белкніга”, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва “Пачатковая школа”, установа “Рэдакцыя часопіса “Вясёлка”, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі”.

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ па правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям»