Нацыянальная літаратурная прэмія

Рэспублiканскі конкурс "Нацыянальная лiтаратурная прэмiя" праводзiцца штогод у мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi i грамадскае аб'яднанне "Саюз пiсьменнiкаў Беларусi".

Для падрыхтоўкi i правядзення конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзеннi конкурсу, якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i зацiкаўленых арганiзацый і экспертная камiсiя.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аўтарскiя калектывы ў складзе не больш за чатыры чалавекi – аўтары арыгiнальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мове, упершыню выпушчаных у свет выдавецкiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь у выглядзе асобных выданняў i (цi) апублiкаваных у сродках масавай iнфармацыi лiтаратурна-мастацкай накiраванасцi з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу, атрымаўшых грамадскае прызнанне.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.

Сайт Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii