Рэспубліканскi конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"

21 лютага 2017 г., у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", удзел у якім прымаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".