Беларускія кніжнікі – у Вільнюсе

Беларускія кніжнікі – у Вільнюсе

21 лютага пачне сваю працу чарговы 20-ы Вільнюскі кніжны кірмашы. На адкрыцці стэнда “Кнігі Рэспублікі Беларусь” пройдзе прэзентацыя зборніка гісторыка-краязнаўчых нарысаў Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”, які выпушчаны ў свет выдавецтвам “Народная асвета”.

У першы дзень працы прэзентуюць і выданні “Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі” “Музеі Беларусі” і “Арганы Беларусі”. Досыць унікальныя, прадстаўнічыя выданні, якія з’яўляюцца сур’ёзным здабыткам у кнігавыданні краіны за апошні час. 

Таксама 21 лютага пройдзе “круглы стол” у гімназіі імя Францыска Скарыны – адметнай навучальнай установе літоўскай сталіцы, дзе гаспадарыць беларускае слова, беларускае асветніцтва. Гімназіі ад імя беларускага ўрада будзе перадана бібліятэка кніг беларускіх выдавецтваў.

Сярод запамінальных прэзентацый на стэндзе Беларусі – і знаёмства з кнігай беларускага дыпламата Уладзіміра Дражына ”Беларусь – Літва: час збліжэння”. Удзел у прэзентацыі прыме сам аўтар, які доўгі час працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літве. Уладзімір Дражын – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Беларуская дэлегацыя плануе наведаць друкарню “Spauda”, где правядзе прэзентацыю сур’ёзнага гістарычнага даследавання “Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі у XIX стагоддзі”. Адбудзецца гэта імпрэза ў дырэкцыі рэгіянальных паркаў Павільню і Веркю. Пройдзе рабочая сустрэча з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Літвы. 

Опубликовано:
Просмотров:
2 131
Направления:
Тип события: