Абноўлены склад Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў

Абноўлены склад Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў

Абноўлены склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Адпаведны ўказ 2 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Унесеныя карэкціроўкі звязаны са змяненнямі, што адбыліся ў складзе ўрада і кіраўніцтва рэспубліканскіх арганізацый. Старшынёй аргкамітэта вызначаны Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, яго намеснікамі - віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. 

Таксама ў склад камітэта замест былых кіраўнікоў увайшлі Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.
Опубликовано:
Просмотров:
1 927