100-гадовы юбілей адзначае газета “Адзінства”

100-гадовы юбілей адзначае газета “Адзінства”

15 снежня Барысаўская грамадска-палітычная газета “Адзінства” адзначае 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання.

“Известия Борисовского Совдепа”, “Рабоче-крестьянский путь”, “Вясковая праўда”, “Калгаснік “, “Зорка Барысаўшчыны”, “За камунізм”, “Камуністычная праца” – вось няпоўны пералік тых назваў, якія мела газета ў   розныя перыяды гісторыі краіны. Яна не толькі адлюстроўвала гераічныя падзеі, але і была іх непасрэдным удзельнікам. Аб гэтым сведчаць шматлікія архіўныя матэрыялы выдання.

За выдатныя творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і нацыянальных конкурсах друкаваных СМІ.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“Сёння газета “Адзінства” імкнецца адпавядаць часу, паспяхова выкарыстоўвае новыя тэхналогіі пры падрыхтоўцы матэрыялаў, спалучае інфармацыйную шматграннасць з аўтарскім асэнсаваннем рэчаіснасці”, - гаворыцца ў віншаванні.

Опубликовано:
Просмотров:
1 081