Аўтары БДУ ўдастоены ўзнагарод XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі
Спецыяльным дыпломам у намінацыі «Навука і веданне» на XXIX Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашы быў адзначаны пяцітомнік БДУ «Інтэлектуальная эліта Беларусі. Заснавальнікі беларускай навукі і вышэйшай адукацыі». Серыя кніг прымеркавана да 100-годдзя ўніверсітэта, выйшла яна пад агульнай рэдакцыяй рэктара БДУ Андрэя Караля. Навуковым рэдактарам выступіў загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта Алег Яноўскі. У падрыхтоўцы ўнікальнага збору былі задзейнічаны 40 супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.

Серыя ахоплівае ўсю векавую эпоху БДУ з 1921 па 2021 год. Праца над зборам вялася на працягу пяці гадоў, а першая кніга выйшла ў 2017 годзе. Кожны том выдання пабудаваны па храналагічным прынцыпе і дэманструе ўнікальныя лёсы членаў універсітэцкай супольнасці, уклад выбітных вучоных і педагогаў першай ВНУ ў фарміраванне гуманітарных і прыродазнаўчых галін, у інтэлектуальную моц краіны. У гэтым універсітэцкім летапісе змяшчаецца інфармацыя аб 132 лёсах вучоных і педагогаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання нацыянальнай адукацыйнай сістэмы і маюць дачыненне да з’яўлення дзясяткаў айчынных універсітэтаў, навуковых школ, перадавых прафесійных сфер у Беларусі.
Дыпломам II ступені ў намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» удастоена кніга рэктара БДУ Андрэя Караля «Эўрыстычныя казкі. Навучанне праз адкрыццё». Напісана яна ў сааўтарстве з Кацярынай Бушманавай. Выпушчаны пазнавальныя гісторыі пра сучасныя рэаліі выдавецтвам «Аверсэў». Складаныя тэмы ў выданні асвятляюцца проста і даступна. Казкі дапамагаюць дзецям вучыцца сябраваць, пераадольваць складанасці, а таксама расказваюць, як выкарыстоўваць гаджэты разумна. Пасля кожнай казкі прапанаваны адкрытыя пытанні для абмеркавання, на якія няма і не можа быць «няправільных» адказаў. Важна не толькі суперажываць, але і разважаць, бачыць прычыны і наступствы ўчынкаў, знаходзіць выйсце з няпростых сітуацый, рушыць да мары. Кніга дапоўнена кранальнымі ілюстрацыямі, якія падкрэсліваюць далікатнасць, адкрытасць і непасрэднасць дзіцячай душы.

Усяго на конкурс было пададзена 150 кніг ад 35 выдавецтваў. Навінкі ацэньваліся ў 16 намінацыях, сярод якіх «Трыумф», «У люстэрку часу», «Арт-кніга», «Залатыя скрыжалі», «Духоўнасць», «Садружнасць» і іншыя.

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праводзіцца з 1994 года і з’яўляецца традыцыйнай культурна-асветніцкай падзеяй. У гэтым годзе ўдзельнікамі мерапрыемства сталі 295 прадстаўнікоў з 13 краін.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
29 марта 2022 в 10:23
Просмотров:
644