Аўтограф-сесія са «Звяздой»

Аўтограф-сесія са «Звяздой»

Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу запрашае ўсіх 7 лютага з 16 да 17 гадзін у Нацыянальны выставачны комплекс (Мінск, праспект Пераможцаў, 14) на аўтограф-сесію вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, аўтара цыкла авантурна-прыгодніцкіх раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча».

Вы зможаце пагаварыць з пісьменніцай пра таямніцы беларускай гісторыі XVIII стагоддзя, пра экранізацыю першай часткі цыкла — рамана «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», якая хутка выйдзе на экраны, і пра тое, ці будзе працяг сагі, якая на сённяшні дзень налічвае пяць кніг. Як на «Беларусьфільме» матэрыялізавалася прыдуманая аўтарам Жалезная Чарапаха – танк на паравым рухавіку па чарцяжах Леанарда да Вінчы, якой убачаць гледачы легендарную бібліятэку Полацкага Сафійскага сабора, і дзе здымалі неіснуючы на сёння Слуцкі замак? Запрашаем паслухаць пра гэта і шмат іншае з вуснаў аўтара знакамітых «Авантур», якія набылі вядомасць не толькі ў Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Опубликовано:
Просмотров:
1 228