Абвяшчаецца конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і часопіс «Маладосць» абвяшчаюць конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца цэнтры вывучэння беларускай культуры ў Кітаі -- Пекінскі, Шанхайскі і Цяньцзіньскі, а таксама ўсе студэнты з Кітая, якія вучацца ў Беларусі.
Тэмы для эсэ на выбар:
1. Беларускія міфы пра Кітай ці кітайскія казкі пра Беларусь (назіранні за стэрэатыпамі).
2. Кліматычныя і сацыяльныя ўмовы новага краю. Як выжыць у Беларусі.
3. Кітайская мова і светапогляд у беларускай рэчаіснасці.
4. Калі б я нарадзіўся ў Беларусі (умоўная біяграфія).
5. Як знайсці роднае на іншым паўшар'і?
Творы аб’ёмам не больш за 7 000 знакаў прымаюцца на беларускай, рускай або кітайскай мовах да 31 сакавіка 2018 года на электронныя адрасы: china@mfa.gov.by (з кітайскага боку)vdsd@tut.by (з беларускага боку) з абавязковай пазнакай: “Конкурс эсэ пра Беларусь”.
Лепшыя эсэ будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у адным з нумароў 2018 года, прысвечаным Кітаю.