Адбылася першая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам»

Адбылася першая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам»

16 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася першая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».


Арганізатары праекта - ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк.

Бадак.jpg

Бадак, Дранько-Майсюк.jpg

Бадак, Дранько-Майсюк_.jpg

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Опубликовано:
Просмотров:
1 018