Адбылася рэдакцыйная калегія часопіса ”Полымя”

Адбылася рэдакцыйная калегія часопіса ”Полымя”

Найстарэйшы айчынны часопіс «Полымя», як раней, так і цяпер, з’яуляецца флагманам перыядычных літаратурных выданняў зазначылі ўдзельнікі рэдакцыйнай калегіі часопіса на пасяджэнні па выніках 2018 года. 

Часопіс захоўвае традыцыю, закладзеную яго першым рэдактарам Платонам Галавачом і яго паслядоўнікамі Петрусем Броўкам, Максімам Танкам, Міколам Мятліцкім і іншымі, — адлюстроўваць сучасны літаратурны працэс. Творы, што друкуюцца на старонках выдання, разнапланавыя. У кожным нумары ёсць тое, што задаволіць любую ўзроставую катэгорыю: ад сталага чытача да моладзевай аўдыторыі. На працягу года на старонках часопіса былі надрукаваны творы 33 паэтау і 29 празаікау.

Падчас гутаркі неаднаразова быў падкрэслены асаблівы прафесіяналізм складу рэдакцыі выдання: супрацоўнікі заўжды шукаюць новыя формы ра6оты з чытачом, адлюстроўваюць у друку новыя з’явы на літаратурнай прасторы нашай краіны. Так, адзін з нумароў за 2018 год цалкам быў прысвечаны сеціратуры: па6ачылі свет творы, змешчаныя ў інтэрнэце, усебакова разглядалася гэта з’ява. Іншыя 2 нумары ўзялі ў фокус увагі творчасць Гомеля і Віцебска.

Члены рэдкалегіі ўхвалілі высокі ўзровень прафесіяналізму, з якім рэгулярна рыхтуюцца навуковыя публікацыі, а таксама рубрыка «Галасы свету». На працягу года беларускаму чытачу адкрывалі шэраг аўтараў сусветнага маштабу. Знаёмячыся на роднай мове з творамі Тадевуша Даленгі-Мастоўскага, Іржы Марэка, Ніколаза Бараташвілі, Лулы Куні, Алены Тулушавай, аматары высокай літаратуры мелі мажлівасць пераканацца: . сапраўдныя пісьменнікі размаўляюць на мове сэрца, таму паміж літаратурамі няма межаў: тое, што ідзе ад шчырых пачуццяў, зразумелае і блізкае кожнаму.

Опубликовано:
Просмотров:
1 877
Направления: