Адкрылася асобная падпіска на пятнічны нумар «Звязды» з дадаткам «Мясцовае самакіраванне»
Распачалася не толькі традыцыйная падпіска на штодзённую газету «Звязда» на III квартал і II паўгоддзе 2018 года, але і адкрылася асобная — на пятнічны нумар «Звязды» з дадаткам «Мясцовае самакіраванне» па асобных індэксах (індывідуальным і ведамасным).
Падпісаўшыся па адным з гэтых індэксаў (на месяц, некалькі месяцаў ці на паўгода), вы кожны тыдзень будзеце атрымліваць: пятнічны нумар газеты «Звязда» (на 8 старонках) і газету «Мясцовае самакіраванне» з праграмай тэлеперадач на тыдзень (на 16 старонках) у адным «пакеце».
Штотыднёвік «Мясцовае самакіраванне» — гэта ўнікальны медыйны прадукт, створаны спецыяльна для выбаршчыкаў і дэпутатаў усіх узроўняў. У ім вы заўсёды знойдзеце артыкулы пра ролю і месца органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні надзённых праблем насельніцтва, найлепшы вопыт па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў, падрыхтоўку і рэалізацыю заканадаўчых актаў, якія датычацца павышэння якасці жыцця людзей, новыя цікавыя формы і метады работы дэпутатаў мясцовых Саветаў з насельніцтвам і многае іншае.
Заснавальнікі штотыднёвіка –Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, “Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”