У Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі
У Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга сучаснай азербайджанскай паэзіі. “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” – не першы сумесны праект беларускіх выдаўцоў і Перакладчыцкага Цэнтра пры Кабінеце Міністраў Азербайджанскай Рэспублікі. Некаторы час назад у перакладзе на беларускую мову выйшла кніга паэзіі Лэйлы Аліевай. Перакладчыкамі ў анталогіі сучаснай азербайджанскай паэзіі выступілi Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Валерыя Радунь.
Выдавецкі дом “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпусціў і кнігу паэзіі Чынгіза Алі аглу “Знічкай пакіну цябе я”, а таксама кнігу Севіндж Нурукызы, адрасаваную юнаму чытачу.
У зборніку “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія” змешчаны вершы Самеда Вургуна, Мікаіла Мушвіга, Расула Рзы, Набі Хазры, Лэйлы Аліевай і яшчэ 34 паэтаў, якія ў дваццатым стагоддзі стваралі мастацкі летапіс багатай на гісторыю і асветніцтва старонкі.