«Беларусь 3» пакажа трансляцыі з Дня беларускага пісьменства
У гэтыя выхадныя ў Гарадку Віцебскай вобласці пройдзе ХХХ Дзень беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. З нагоды юбілейнага свята тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў насычаную тэматычную праграму, прэм'еры і прамыя трансляцыі асноўных мерапрыемстваў культурнага форуму.
З 1994 года маштабнае свята збірае гасцей у гістарычных цэнтрах беларускай культуры і навукі, знаёміць са шматлікімі матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі краіны. І сёлета здымачная група сацыякультурнага тэлеканала наведае ўсе пляцоўкі маштабнага мерапрыемства, пазнаёміцца з гасцямі і выступоўцамі, а таксама пакажа, чым будзе здзіўляць і радаваць Гарадок
.
Да юбілейнага кніжнага фестывалю прымеркавана прэм'ера праекта «Рыфмаваныя пачуцці» — серыя відэаролікаў, у якіх юныя таленты чытаюць уласныя вершы на беларускай мове. Героі новага праекта, нягледзячы на малады ўзрост, пішуць творы, друкуюцца ў часопісах, могуць нават пахваліцца апублікаванымі кнігамі і маюць вялікую колькасць літаратурных узнагарод.
Напярэдадні гледачы сацыякультурнага канала мелі магчымасць згадаць душэўную і ўрачыстую атмасферу, якая штогод пануе на свяце. У эфіры паказвалі тэлеверсіі канцэртаў Дзён беларускага пісьменства, якія ладзіліся ў мінулыя гады. Таксама на працягу тыдня ў праектах «Люблю і памятаю», «Суразмоўнікі», «Кадры жыцця» тэлегледачы маглі перагледзець кранальныя гісторыі жыццёвага і творчага шляху класікаў айчыннай літаратуры, а таксама размовы з навукоўцамі, пісьменнікамі і паэтамі.
Што датычыцца сёлетняга мерапрыемства, урачыстае адкрыццё юбілейнага Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца 2 верасня, у эфіры «Беларусь 3» пакажуць у 21:00. Тэлегледачы змогуць атрымаць асалоду ад мастацка-тэатралізаванай дзеі «Анталогія Дня беларускага пісьменства».
Адной з ключавых падзей святочнага паказу стануць прамыя ўключэнні з імправізаванай студыі сацыякультурнага тэлеканала, якая два дні будзе працаваць у Гарадку. Вядучая Ганна Панцялеева падзеліцца падрабязнасцямі правядзення і сустрэнецца з удзельнікамі свята.
А ў нядзелю 3 верасня ў 11:50 на тэлеканале адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Адзінка гарэння. Анатоль Аўруцін». Фільм, зняты з нагоды юбілею майстра слова, раскрывае яго гісторыю жыцця. Герой шчыра разважае пра месца паэта ў сучасным свеце, пра тое, якое ўздзеянне аказваюць лірычныя творы на чалавека. Здымачная група разам з Анатолем Юр'евічам наведае мясціны, дзе прайшло яго дзяцінства, і паразмаўляе з калегамі і сябрамі паэта. У гэты ж дзень у 14:00 тэлеаўдыторыю чакае прамая трансляцыя ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму і канцэртнай праграмы свята.
На працягу святочных дзён «Беларусь 3» пакажа мастацкія фільмы і спектаклі, створаныя паводле твораў беларускіх літаратараў. У тэматычнай падборцы — тэлеверсіі спектакляў «Альпійская балада» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Мікітаў лапаць» Тэатра-студыі кінаакцёра і «Паўлінка» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, таксама мастацкія стужкі, знятыя па матывах твораў А. Дударава, У. Караткевіча, І. Шамякіна, а самым маленькім тэлегледачам канал прапануе прагляд анімацыйнай стужкі «Я тайну ў глыбіні душы хаваю... Максім Багдановіч». Далучайцеся, і будзем святкаваць разам!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Опубликовано:
01 сентября 2023 в 16:48
Просмотров:
452