Беларуская кніга ў Кыргызстане

Беларуская кніга ў Кыргызстане

Беларуская кніга ў Кыргызстане

13 снежня 2017 года у Кыргызстане пачне сваю работу II-ая Бішкекская міжнародная кніжна-паліграфічная выстаўка-кірмаш. Мерапрыемства прымеркавана да Дня нацыянальнай літаратуры Кыргызскай Рэспублікі і дня нараджэння вялікага кыргызскага пісьменніка Ч.Айтматава.

Па запрашэнні Міністэрства культуры, інфармацыі і турызму Кыргызскай Рэспублікі дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў і паліграфістаў прыме ўдзел у вышэйзгаданым кніжным форуме, дзе прадставіць навінкі беларускіх выдавецтваў, а таксама кнігі, выпушчаныя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Опубликовано:
Просмотров:
299