“Беларуская міфалогія для дзяцей”

“Беларуская міфалогія для дзяцей”

Пад такой назвай выйшла ў свет навукова-папулярнае выданне, у якім раскрываюцца таямніцы ўяўленняў старажытных беларусаў пра свет, прыродныя з’явы, аб’екты і многае іншае.

З кнігі чытачы даведаюцца якімі магічнымі дзеяннямі нашы продкі ўплывалі на сваё жыццё, пра спосабы варажбы і прадказанні надвор’я і будучыні.

Кніга прызначана для дзяцей, іх бацькоў, настаўнікаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца старажытнай міфалогіяй Беларусі.

Выпуск выдання ажыццёўлены выдавецтвам “Беларусь” па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Опубликовано:
Просмотров:
1 198
Направления: