Беларускія кнігавыдаўцы прадставяць свае навінкі ў Пекіне

Беларускія кнігавыдаўцы прадставяць свае навінкі ў Пекіне

Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі прадставяць навінкі айчыннай друкаванай прадукцыі, прымуць удзел у выдавецкім форуме, правядуць шэраг рабочых сустрэч падчас 25-га Пекінскага міжнароднага кніжнага кірмашу, які пройдзе з 22 па 26 жніўня бягучага года.

Наладжванне і развіццё адносін паміж прафесійнымі арганізацыямі і аб’яднаннямі Беларусі і Кітая ў сферы кнігавыдання, паліграфіі і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі ажыццяўляецца у рамках рэалізацыі Праграмы развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на 2014-2018 гады.

Акрамя таго, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь рэалізуюцца палажэнні Мемарандуму аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі па “Праекту перакладаў і публікацый класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі” на 2015-2020 гады.

 


Опубликовано:
Просмотров:
1 409
Направления: