«Белкніга» запрашае на творчую вечарыну Навума Гальпяровіча

«Белкніга» запрашае на творчую вечарыну Навума Гальпяровіча

ААТ «Белкніга» сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё запрашаюць на творчую вечарыну вядомага пісьменніка і вядучага праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» Навума Гальпяровіча.

Сустрэча адбудзецца 23 жніўня а 17-й гадзіне ў Доме кнігі «Светач» па адрасе: г.Мінск, праспект Пераможцаў, 11.

Сярод запрошаных – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Карлюкевіч А.М., старшыня Беларускага фонду культуры Стружэцкі Т.І., дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Бадак А.М., дырэктар канала «Культура» Беларускага радыё Трапянок У.А., дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Марынава Н.В., першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Стэльмах А.А., пісьменнікі, барды і выканаўцы песень на вершы Н.Гальпяровіча.

На вечарыне чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Навума Гальпяровіча, паслухаць вершы у аўтарскім выкананні, а таксама апавяданні з кніг «На скрыжаванні сноў» і «Час лістападу» у выкананні кіраўніка тэатра Беларускага радыё Алега Вінярскага і артысткі Маргарыты Захарыя.

У канцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія аўтара.

Уваход на мерапрыемства свабодны.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».


Опубликовано:
Просмотров:
1 398
Направления:
Страны:
Тип события: