Бярозаўская раённая газета “Маяк” адзначае юбілей

Бярозаўская раённая газета “Маяк” адзначае юбілей

23 студзеня адзначае юбілей Бярозаўская раённая газета “Маяк”.

Прайшло 75 гадоў з таго часу, калі ў гады Вялікай Айчыннай вайны бюро Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б) Беларусі вырашыла стварыць партызанскую газету “Пламя”, якая заклікала людзей на барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Пад гэтай назвай, а затым ужо як “Маяк коммунизма”, газета выдавалася працяглы тэрмін, годна прайшла разам з краінай усе наступныя этапы яе гісторыі.

На старонках газеты ў свой час былі надрукаваны першыя творы многіх беларускіх літаратараў. З лёсам газеты звязаны такія пісьменнікі, як Раіса Баравікова, Зінаіда Дудзюк, Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, лаурэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч.

За творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і нацыянальных конкурсах друкаваных СМІ.

Віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

“У нашы дні, калі патрабны новыя падыходы ў падачы матэрыялаў, больш аператыўны водгук журналістаў на праблемы сучаснасці, газета “Маяк” імкнецца выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, быць цікавай для сваіх чытачоў, аб’ектыўна асвятляць сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё раёна”, - гаворыцца ў віншаванні.

Опубликовано:
Просмотров:
1 067
Направления:
Регионы Беларуси: