Чарговае выданне беларускіх казак ў апрацоўцы Якуба Коласа падрыхтаваў да друку выдавецкі дом «Звязда»

Чарговае выданне беларускіх казак ў апрацоўцы Якуба Коласа падрыхтаваў да друку выдавецкі дом «Звязда»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі — «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа». Тыраж — 1 200 экзэмпляраў.

Пад адной вокладкай — шэсць твораў народнага фальклору: казкі «Каза ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў». Творы добра вядомыя і даўно палюбіліся чытачам розных пакаленняў. Якуб Колас апрацаваў іх на працягу 1922 — 1940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, казкі знаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў.

Мастак кнігі — Алег Грубін. Відавочна.

Першая кніга казак у апрацоўцы Якуба Коласа выйшла ў выдавецкім доме «Звязда» напрыканцы 2020 года, другая — у 2021. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
125