Чарговая сустрэча ў мэтах праекта часопіса “Маладосць” і кнігарні “Маладосць”

Чарговая сустрэча ў мэтах праекта часопіса “Маладосць” і кнігарні “Маладосць”

“Партал у розныя вымярэнні”, “скарбніца архітэпічных вобразаў”, “ды тое, што пранізвае нашае жыццё і асабліва мастацтва" – гэта ўсё пра міфалогію, тэме якой прысвечана была чарговая сустрэча праекта часопіса “Маладосць” і  кнігарні “Маладосць”.

У гэты раз у кнігарню былa запрошаная Кацярына Масэ, паэтка і перакладчыца, для якой міфалагічныя вобразы – гэта працоўны матэрыял, з якім яна шчыруе ў сваіх далікатных і вытанчаных вершах, ды лічыць, што кожны створаны верш – таксама міф.

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” і арганізатар гэтай сустрэчы Дзмітрый Шулюк адзначыў, што міф заўсёды будзе мець месца, што ён вечны, ды бясконца пранізваў і будзе пранізваць “нашае і ненашае жыццё, нашае і ненашае мастацтва”.

Выступіла вядомая і блізкая чытачам “Маладосці” ды фэйсбучным актывістам беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса. Дысертацыйная праца Анхелы якраз звязаная з міфалогіяй і творчасцю Яна Баршчэўскага. Маладая даследчыца паразважала і дала крыху парад пра тое, як праз фальклорны вобраз можна схаваць і пранесці ў літаратуру забароненае цэнзурай. І, як адзначыла Анхела, у спадара Яна Баршчэўскага гэта вельмі добра атрымалася.

Опубликовано:
Просмотров:
1 323
Направления: