Чарговая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Токаравай прайшла ў гімназіі № 56 горада Мінска

Чарговая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Токаравай прайшла ў гімназіі № 56 горада Мінска

У рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» вучні школ знаёмяцца з беларускай пісьменніцай Ірынай Токаравай і яе кнігамі. Папулярнасцю не толькі сярод юных чытачоў, але і настаўнікаў, бацькоў карыстаецца серыя «Казкі для вундэркіндаў», з нецярпеннем чакаюць дзеці новых кніг серыі «Дзіцячы дэтэктыў».

Чарговая прэзентацыя кніг пісьменніцы прайшла ў гімназіі № 56 горада Мінска. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з аўтарам, яшчэ доўга абмяркоўвалі герояў кніг, дзяліліся ўражаннямі.

За плённае супрацоўніцтва кіраўніцтва 56-й гімназіі выказала падзяку Ірыне Токаравай і выдавецтву «Народная асвета», у якім выходзяць яе кнігі.

Опубликовано:
Просмотров:
507