Часопісу "Родная прырода" – 45!
Споўнілася 45 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса "Родная прырода", аднаго са старэйшых выданняў Беларусі.
2 лютага 2017 года ў Доме літаратара адбыліся ўрачыстасці, удзел у якіх прынялі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, аўтары і сябры часопіса.
У прывітальным адрасе Міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, у прыватнасці, адзначана, што за час свайго існавання часопіс набыў папулярнасць у экалагічным асяроддзі, стаў цікавым субяседнікам і кампетэнтным дарадцам для сваіх чытачоў, аўтарытэтнай пляцоўкай для самаадукацыі, абмену ўнікальным вопытам работы, ператварыўся ў сапраўдны экалагічны летапіс краіны.
За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, актыўную работу па прапагандзе экалагічнай культуры і ў сувязі з 45-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса “Родная прырода” узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь намеснік галоўнага рэдактара часопіса Вераніка Коласава.
Опубликовано:
Просмотров:
416