Часопісу "Вясёлка" – 60!

Часопісу "Вясёлка" – 60!

Часопісу "Вясёлка" – 60!

Споўнілася 60 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара часопіса "Вясёлка", аднаго з лепшых дзіцячых выданняў краіны.

Віншаванне з нагоды юбілею накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. "Дзейнасць часопіса заўсёды была скіравана на развіццё лепшых традыцый беларускай дзіцячай літаратуры і журналістыкі. Упэўнены, што і надалей творчы калектыў рэдакцыі працягне гэтую высакародную справу", – говарыцца ў прывітальным слове.

Каля 40 гадоў галоўным рэдактарам часопіса з'яўляецца вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. За значны асабісты ўклад у духоўнае выхаванне дзяцей, развіццё беларускай журналістыкі У.С.Ліпскаму аб'яўлена Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.У.Кабякова.

Сведчаннем высокага прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі і прызнання з боку медыясупольнасці з'яўляюцца неаднаразовыя перамогі часопіса ў шматлікіх творчых спаборніцтвах, у тым ліку Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Ліцера".

За добрасумленную плённую працу па інфармацыйнаму забеспячэнню выхаваўча-адукацыйнага працэсу, значны ўклад у прапаганду роднай мовы і літаратуры калектыву ўстановы "Рэдакцыя часопіса "Вясёлка" і галоўнаму рэдактару выдання аб'яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Нагрудным знакам "Выдатнік друку Беларусі" узнагароджана намеснік галоўнага рэдактара А.В.Радзікевіч. Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны А.С.Масла, пісьменніца, член рэдкалегіі; вядучыя спецыялісты па сувязях з грамадскасцю – Р.А.Казлякевіч і К.А.Рандзіцкая.

Са святам, калегі!
Опубликовано:
Просмотров:
295