Часопіс “Беларусь.Belarus”: чытаюць ва ўсім свеце

Часопіс “Беларусь.Belarus”: чытаюць ва ўсім свеце

Англамоўны варыянт вядомага часопіса “Беларусь.Belarus”, які з ліпеня 2018 года ўвайшоў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”», зараз даступны замежным чытачам у сетцы Интэрнет на міжнародным сайце issuu.com: старонка часопіса - https://issuu.com/belarus.mag.

Часопіс “Беларусь. Belarus”. арыентаваны на чытачоў з культурных, палітычных эліт розных краін, якія хочуць больш ведаць пра Беларусь.

З ліпеня 2018-га часопіс выходзіць у трох варыянтах: на беларускай, англійскай ды кітайскай мовах.

Беларускамоўны варыянт часопіса ёсць у падпісных каталогах і распаўсюджваецца па падпісцы.

Нумары часопіса ў ПДФ-фармаце змяшчаюцца на партале выдавецкага дома “Звязда”: http://zviazda.by/be/edition/belarusbelarus

Опубликовано:
Просмотров:
1 971
Направления: