Да 125-годдзя Максіма Гарэцкага

Да 125-годдзя Максіма Гарэцкага

Радзіма і ўвесь свет пачынаюцца для кожнага чалавека, асабліва пісьменніка, з роднае хаты, з роднага кутка – ці то вёска, ці горад. Адгэтуль бяруць вытокі і “Дзяды” Адама Міцкевіча, і “Новая зямля” Якуба Коласа, і раманы-апавяданні пра цімкаўцаў Кузьмы Чорнага, і “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля…

Адсюль мусіла выйсці і “Камароўская хроніка” Максіма Гарэцкага, вялікі раман-эпапея пра чатыры пакаленні беларускай вёскі.

Уся яго творчасць жывілася здаровымі, роднымі карэннямі, якія ішлі з саміх глыбінь жыцця, з дзіцячых і юнацкіх уражанняў.

Беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы,.Максім Гарэцкі унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці.

Да 125-годдзя з дня нараджэння М.Гарэцкага па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла ў свет багата ілюстраванае літаратурна-мастацкае выданне “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам”, куды ўвайшлі ўспаміны родных Максіма Гарэцкага і сучаснікаў класіка беларускай літаратуры, якія добра ведалі яго, а таксама выбраныя аповесці, апавяданні і запіскі.

 


Опубликовано:
Просмотров:
795