Да XII Фестывалю нацыянальных культур у Гродна

Да XII Фестывалю нацыянальных культур у Гродна

1 чэрвеня пачне сваю работу XII Фестываль нацыянальных культур у Гродна. У рамках Фестывалю адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў  Рэспублiканскага конкурсу сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой.

У мерапрыемстве прымуць удзел Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Л.П.Гуляка, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Гродзенскага облвыканкама, Гродзенскага гарвыканкама, нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведамлялася раней,  вынікі конкурсу былі падведзены на пасяджэнні журы, якое адбылося 28 мая.
Опубликовано:
Просмотров:
489